igor1960 (igor1960) wrote,
igor1960
igor1960

з глухімі дамаганнямі беларускага карэння, што аніяк жа не ўсыхае ў яго душы

А можа, гэта сякі-такі кампраміс, змова і згода інтэлігентнага чалавека беларускай косткі, абросшай польскім ці расійскім мясам, змова з глухімі дамаганнямі беларускага карэння, што аніяк жа не ўсыхае ў яго душы і троху-патроху ды безупынна, бесперастанку шкодзіць спакою яго сумлення?
Ці гэта законная зайздрасць к другім, мо і драбнейшым, галінкам дрэва славянскага, што куды раней пукацца пачалі і к часу беларускага адраджэння закрасавалі? Гм… гм… Тут, можа, кірунак з прымусу, каб пазбыцца векавечнага сораму ў гісторыі?
Гм… тут, можа, людская рацыя: украінцы адрадзіліся і закрасуюць — з жыццём спрачацца няможна; а раз так — павінен, павінен адрадзіцца і твой народ, праўда?
Ці гэта балбатанне «тутэйшых патрыётаў», што дзеля дзяцінай славы завялі не дзяціную справу? Ці гэта, можа быць, праяўленне эканамічнага гнёту, што выдавіў у беларуса-мужыка ўсе духі і прымусіў яго брыкацца з-пад калоды?
Што гэта?
Можа, гэта здаровы і патрэбны крык аб сваіх правах беларуса як сына беларускай нацыі, нацыі па сваіх духоўных асаблівасцях самабытнай… Можа, гэта крык аб правах народа, ядынага ў псіхіцы і здольнага да самабытнага жыцця сярод народаў, катораму не да твару быць прыбаўкаю, дадаткам да нацыі дужэйшай… і асабліва блізкай па крыві, што яшчэ горш, бо з чужым! — так дык так, а не так і не трэба, ну а з няўдалаю раднёю цацкайся, дзядзька, пакуль яна з хаты твае не турыць цябе.
Можа, так?
Ці ж я ведаю? Можа, і так… «Я ведаю толькі тое, што я нічога не ведаю».

https://edudocs.net/3233823/?fbclid=IwAR3PXQYE2wBMjh-o19cfS6Tt-SmSp5qg7KVStVoMjjoAqKVMUGJJUmpi9S4
Subscribe

  • Первый поход Украины в Европу

    Первый поход Украины в Европу, закончившийся восстанием Богдана Хмельницкого. "Ободренные успешным оформлением присоединения украино-русских земель,…

  • Так что же было не так?

    Тут-бай и «Наша нива» плодотворно работали, удовлетворяя запросы не самой многочисленной, но взыскательной публики. Федута и Алексиевич нелицеприятно…

  • могли встать на сторону сил Света и Добра

    Они сделали свой выбор. А ведь могли встать на сторону сил Света и Добра и выйти на улицу! Только за первое десятилетие XXI века численность…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments