igor1960 (igor1960) wrote,
igor1960
igor1960

У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам»

У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» аўтар раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Галоўнай мэтай народа лічыў ён дзяржаўную незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з галоўных перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб'яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Абдзіраловіч сцвярджаў, што "ваганьне паміж Захадам і Ўсходам і шчырая непрыхільнасьць ні да аднаго ні да другога зьяўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу". Прычым, на яго думку, беларускі народ не стварыў выразнай культуры з-за таго, што ў яго гісторыі была "вялікая трагедыя народнага духу, якую перажыць выпала толькі двум-тром эўрапейскім народам: Беларусь ад 10 веку і да гэтай пары фактычна зьяўляецца полем змаганьня двух кірункаў эўрапейскай, пэўна, — арыйскай, культуры — усходняга і заходняга."
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments