igor1960 (igor1960) wrote,
igor1960
igor1960

У дзень смерці пісьменнік пакінуў запіс у сваім дзённіку

У дзень смерці пісьменнік пакінуў запіс у сваім дзённіку. Працытуем яго цалкам.

— Бадай што ўжо месяц, як у «кватэры», дадзенай мне Саўнаркомам. Але ж якраз як тая камера ў турме, дзе я сядзеў у 1938 годзе. Можна сказаць, што я ўжо дайшоў да апошняй мяжы. Бруд, цемень — вокны глядзяць у чорны трохкутнік з высозных муроў. Пісаць няма як і жыць няма як. А тут жа, па адным карыдоры, рамантуюць кватэру Рыжыкаву. Там светла і добра. Там Рыжыкаву можна будзе круціць патэфон і гуляць у «пульку».

У нас няма ўласнага жыцця, мы ўсё аддаём дзяржаве. Мы аддалі дзяржаве свае душы і таленты, але мы не Рыжыкавы. Я жыву як апошняе пакідзішча. І не таму, што мне хто зла хоча, а таму, што ў нас не еўрапейская дзяржава, дзе інтэлектуальныя асаблівасці чалавека робяць яго жыццё арганізаваным. А ў нас азіятчына. Падхалімства, хабарніцтва, чыноўніцтва, паклёпніцтва — за апошнія гады паднялося на вялікую вышыню.

Колькі нашай інтэлігенцыі без дай прычыны гніе ў турмах і на высылцы! У мяне ўжо няма 70% здароўя. Я гіну і не магу выкарыстаць як бы трэба было свой талент. Сілы мае трацяцца і марнуюцца без карысці. Доўгія гады мяне мучыла ГПУ-НКВД. А цяпер замест таго, каб рабіць тое, што мне трэба рабіць, я палю ў печы, цягаю ваду, змываю гаўно ў прыбіральні, краду дровы, дастаю з дошчак цвікі, мыю сваю парваную і вываленую адзежу. Тут вайна не да канца вінавата. Тут многа ад хамства.

Апарат НКГБ і тысячы чыноўнікаў займаюць увесь горад — яны ўмеюць і любяць рваць адзін аднаго і ўсіх за горла, а я гэтага не ўмею рабіць, дык не магу нават дастаць хоць тоненькі праменьчык дзённага святла ў акно і мучуся ў пограбе.

Божа, напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?

Читать полностью: https://news.tut.by/culture/689373.html

Subscribe

  • Первый поход Украины в Европу

    Первый поход Украины в Европу, закончившийся восстанием Богдана Хмельницкого. "Ободренные успешным оформлением присоединения украино-русских земель,…

  • Так что же было не так?

    Тут-бай и «Наша нива» плодотворно работали, удовлетворяя запросы не самой многочисленной, но взыскательной публики. Федута и Алексиевич нелицеприятно…

  • могли встать на сторону сил Света и Добра

    Они сделали свой выбор. А ведь могли встать на сторону сил Света и Добра и выйти на улицу! Только за первое десятилетие XXI века численность…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments