igor1960 (igor1960) wrote,
igor1960
igor1960

Кузьму Чорнага саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве

У 1937-м Кузьма Чорны быў арыштаваны. Восем месяцаў ён сядзеў у Мінскай турме, з іх шэсць — у камеры-адзіночцы. Пасля вызвалення пісьменнік напісаў пра здзекі з сябе ў дзённіку, які немагчыма чытаць без жаху:

— У яжоўскай турме мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве і палівалі збітае месца халоднай вадой, паднімалі і кідалі на рэйку, білі паленам па голым жываце, устаўлялі ў вушы папяровыя трубкі і раўлі ў іх на ўсё горла, уганялі ў камеру з пацукамі…

Бацька пісьменніка не перажыў навіну пра арышт сына. Даведаўшыся пра тое на кірмашы, прыйшоў усхваляваны дадому, паспеў звязаць венік, пасля лёг спаць і не прачнуўся.

Але пісьменніку пашанцавала. За яго заступіўся кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка, і ў чэрвені 1939-га творца выйшаў на свабоду.

Читать полностью: https://news.tut.by/culture/689373.html
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments