igor1960 (igor1960) wrote,
igor1960
igor1960

масавыя дэпартацыі з Заходняй Беларусі карэнных жыхароў

10 лютага 1940 г. адбылася першая хваля масавых дэпартацый з Заходняй Беларусі.

У савецкай, постсавецкай і польскай гісторыяграфіях гэтыя падзеі прынята абазначаць як “дэпартацыю польскіх грамадзянаў” ці “дэпартацыю палякаў”, хаця большасьць дэпартаваных з тэрыторыі Беларусі складалі карэнныя жыхары Беларусі.

Перавозка сасланых адбывалася пад канвоем у вагонах для быдла, сотні людзей загінулі пад час перавозкі ў бесчалавечых умовах.

Дэпартацыі з Заходняй Беларусі адбываліся ў чатыры этапы.

Першая дэпартацыя была зьдзейсьненая 10 лютага 1940 г., калі 33.749 польскіх асаднікаў і 17.561 службоўцаў лясной варты былі вывезеныя ў Сыбір і Казахстан.

Другая дэпартацыя была зьдзейсьненая 13 красавіка 1940 г., калі былі вывезеныя 26.777 чалавек, галоўным чынам — паліцыянты, ураднікі, настаўнікі, сьвятары, удзельнікі антысавецкага руху і сябры некамуністычных партый.

Трэцяя дэпартацыя (29 чэрвеня 1940 г.) распаўсюджвалася на ўцекачоў з цэнтральных ваяводзтваў Польшчы (22.879 чалавек). Пераважную большасьць сярод іх складалі этнічныя габрэі, якія беглі ў Заходнюю Беларусь ад насоўваючыхся нацыстоўскіх войскаў, якія згодна з савецка-нямецкай дамовай занялі тэрыторую Польшчы да Бугу.

Чацьвёртая дэпартацыя адбывалася ў чэрвені 1941 г., за лічаныя дні да пачатку савецка-нямецкай вайны. У гэтую хвалю зь Беларусі было вывезена 22.353 чалавекі.

Такім чынам, агулам за 1940-1941 гады толькі з заходняй часткі Беларусі ў аддаленыя, часта мала прыдатныя для жыцьця, раёны СССР, было дэпартавана ня менш за 120 тысяч чалавек.

Дэпартацыі насельніцтва з савецкай часткі Беларусі адбываліся з пачатку трыццатых. Да далучэньня Заходняй Беларусі з БССР ў аддаленыя часткі СССР былі дэпартаваныя 86 тысячаў чалавек, пераважна ў рамках кампаньні па калектывізацыі і “раскулачваньня” сялянства.

https://budzma.by/news/departacyja-1940.html
Subscribe

  • был более «пролетарского происхождения»

    Антон Иванович Деникин родился 4 (16) декабря 1872 года в деревне Шпеталь Дольный, в завислинском пригороде Влоцлавека, уездного города Варшавской…

  • Люблинская трагедия

    Начиная от публикации Теодора Нарбута Истории литовского народа (еще написанной по-польски) литвины подвергают сомнению значение унии, признавая, что…

  • 30 лет у власти

    Ми́ло Джу́канович — черногорский государственный и политический деятель. Лидер Демократической партии социалистов Черногории. С небольшими перерывами…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments