September 8th, 2021

Атручаная кухня Белага-пана

Алесь Белы – знаны майстар унушаць з дапамогай метафар. Што ён хоча перадаць сваёй метафарай пра беларускую мову як ракету-носьбіт і ці адпавядае гэта праўдзе? Са здзіўленнем сутыкнуўся з рэакцыямі людзей, якія ўбачылі ў крэатыве Белага ледзь не апалогію беларускай мове, відаць, прачытаўшы па дыяганалі. Для іх тлумачу. (Здымак з цытатай – у канцы.)
 
Ракета-носьбіт – гэта абраза ў выглядзе пахвалы, сумяшчэнне дзвюх якасцей у адным аб'екце. Ракета-носьбіт сама па сабе карысная для спадарожніка або арбітальнай станцыі, але яе наканаванне згарэць, загінуць. Белы хваліць беларускую мову для таго, каб сказаць: а цяпер памры!
 
Уласна, нават не "цяпер памры", бо "беларуская мова адыграла сваю ролю" ў прошлым часе з параўнаннем з фактычнай смерцю "як ракета-носьбіт, якая згарэла". То-бок, мы тут змагаліся, каб мова не памерла (і мы з ёй), а нам кажуць: усё нармальна, ужо памерла, расслабцеся.
 
Collapse )