July 12th, 2020

Новая книга Кирилла Рудого



— У нас привыкли говорить, что если есть рыночная экономика, обязательно должна быть демократия, а если есть авторитаризм, должна быть командно-административная система управления экономикой. Китай — это пример, когда этой связи нет. В 1970-х годах режимы, схожие с сильной автократичной политической системой, были в Индонезии, Чили, Сингапуре. Все эти страны доказали, что в политике может быть монополия, в экономике — конкуренция.

Читать полностью: https://news.tut.by/economics/692000.html

В Китае провели анализ сектора госпредприятий и выделили около 2 тысяч неэффективных компаний, которым предначертано быть закрытыми. Распродавая основные активы, предприятия получают возможность погасить долги. В книге Рудого этот процесс назван похоронами зомби.

— Что касается людей, выделяются деньги из местных бюджетов, которые идут на переобучение, временную поддержку человека, пока он не найдет новую работу. А тем людям, которым осталось пять лет до выхода на пенсию, разрешено выйти на пенсию досрочно, — рассказывает Кирилл Рудый.

Те госпредприятия, которые способны выжить, претерпевают перемены. Переходят на смешанную форму собственности, там создаются наблюдательные советы, корпоративное управление.

В то же время китайские госорганы не включены в работу предприятий, более того, вмешательство чиновников даже на уровне рекомендаций расценивается как коррупция. А функцию Госкомимущества Китая по проверке госпредприятий передали внешним независимым аудиторам, потому что «государство не может само себя контролировать», признают руководители китайских предприятий.

Читать полностью: https://news.tut.by/economics/692000.html

И на мой взгляд тоже.

На мой взгляд, можно было ввести явные ограничительные меры по мероприятиям с массовым скоплением людей, обязательный масочный режим в общественных местах, транспорте, социальное дистанцирование, перевод учреждений на удаленное обучение, надо было больше поддерживать группы риска и пенсионеров. Банально бесплатно раздавать маски, нормально проводить информирование населения, чтобы люди знали о серьезности проблемы. Потому что, когда по телевизору говорят, что у нас проблемы нет, болейте чуть ли не на здоровье, то люди начинают в это верить и забывать про масочный режим, что надо мыть руки. Даже сам факт признания проблемы и возможность говорить об этой проблеме открыто спасли бы не одну жизнь. Это мое личное мнение.

https://news.tut.by/society/691824.html

У нас жа ўсіх, сённяшніх, мова ў нейкім сэнсе сінтэтычная

— Для мяне мова Чорнага — гэта ўзор, па-першае, чысціні мовы, па-другое — цэласнасці, — казаў унук пісьменніка Мікалай Раманоўскі ў інтэрв'ю Галіне Шаблінскай (укладальніца ўнікальнай кнігі «Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет», дзе сабраныя ўсе асноўныя матэрыялы пра творчасць пісьменніка). — У нас жа ўсіх, сённяшніх, мова ў нейкім сэнсе сінтэтычная. Штосьці бяром з кніжак, штосьці, хто ў маленстве жыў у вёсцы, — з вясковай гаворкі, штосьці праз аналогію з суседніх моў. А ў Чорнага мова абсалютна цэласная. Ён узяў штодзённую цімкаўскую гаворку, на якой вёска між сабой гаварыла, і ў яго руках яна сама аказалася творам мастацтва.

Читать полностью: https://news.tut.by/culture/689373.html

Кузьму Чорнага саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве

У 1937-м Кузьма Чорны быў арыштаваны. Восем месяцаў ён сядзеў у Мінскай турме, з іх шэсць — у камеры-адзіночцы. Пасля вызвалення пісьменнік напісаў пра здзекі з сябе ў дзённіку, які немагчыма чытаць без жаху:

— У яжоўскай турме мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве і палівалі збітае месца халоднай вадой, паднімалі і кідалі на рэйку, білі паленам па голым жываце, устаўлялі ў вушы папяровыя трубкі і раўлі ў іх на ўсё горла, уганялі ў камеру з пацукамі…

Бацька пісьменніка не перажыў навіну пра арышт сына. Даведаўшыся пра тое на кірмашы, прыйшоў усхваляваны дадому, паспеў звязаць венік, пасля лёг спаць і не прачнуўся.

Але пісьменніку пашанцавала. За яго заступіўся кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка, і ў чэрвені 1939-га творца выйшаў на свабоду.

Читать полностью: https://news.tut.by/culture/689373.html

Чорны пасля 1938-га і да самай смерці ўсё больш робіцца падобны на Дастаеўскага

Чорны пасля 1938-га і да самай смерці ўсё больш робіцца падобны на Дастаеўскага — у яго найлепшых праявах, — разважае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. — Чорнага называюць пачынальнікам беларускага рамана — але гэта не зусім дакладна: здаецца, ён пачынальнік менавіта «дастаеўскага» беларускага рамана, самадастатковага і даставучага да самага донца.

«Пошукі будучыні», напісаныя ім перад смерцю, тут больш чым паказальныя. Кудысьці знікаюць упэўненасць (і маладая самаўпэўненасць), на месца якіх прыходзіць жах; дый у кожнага рамана Чорнага цяпер быццам бы трасуцца рукі. Ён піша таропка і часта неахайна, не зважаючы на паўторы, намагаючыся запісаць усё, усё, пакуль не спынілі; кожны радок выліваецца з яго, як сляза, — і гэта ціхі плач на мяжы з паталогіяй, бо чым часцей чалавек плача, тым радзей гэта кранае. Як і Фёдар Міхайлавіч, Чорны мацней, чым калі, прасякаецца любоўю да слабых, занядбаных і кінутых, і гэтая любоў замяняе яму ўсё — такіх людзей баяцца дзеці і кусаюць сабакі.

«Я ў маленстве бачыў, як птушка далася аб тэлеграфны дрот і, скаваная ранамі ў нагах і крыллях, канчалася на зямлі пад дротам. У яе вачах маглі змясціцца смутак і скруха ўсяго свету».

Чорны набыў гэтую важную здольнасць, без якой мастацтва рамана немагчымае — бачыць вялікае ў малым, у найдрабнейшым — у воку птушкі, у дзічцы, у гузіку, у парушынцы. Відаць, усведамленне гэтага свайго дару не прынесла яму нічога, апрача болю. Ён, пралетарскі нібыта, а насамрэч сялянскі пісьменнік, усё часцей згадвае Бога. У позніх раманах Чорнага таксама ўсё круціцца вакол зямлі - яе прыцягненне неадольнае, як праклён: як аўтар ні падскоквае, увесь час апускаецца на тое самае месца. Але падскоквае ён усё вышэй і бачыць усё больш. Вось ужо і суседнія землі ўбачыў: на імгненне, але гэтага імгнення хапіла, каб тое-сёе зразумець, зафіксаваць у замучанай памяці і занатаваць — пад акампанімент блізкай вайны.

Читать полностью: https://news.tut.by/culture/689373.html

глабальныя падзеі першай паловы ХХ стагоддзя ён разглядае ў той меры, у якой яны тычацца беларусаў

Менавіта ў рамане «Пошукі будучыні» Чорны дасягнуў сваёй мары: расказаў пра шляхі беларуса ў вялікай гісторыі, — расказвала TUT.BY доктар філалагічных навук Людміла Сінькова. — Мне цікавая оптыка Чорнага. У «Пошуках будучыні» глабальныя падзеі першай паловы ХХ стагоддзя ён разглядае ў той меры, у якой яны тычацца беларусаў. Мы прызвычаіліся разглядаць тую ці іншую вайну ў маштабе міждзяржаўных сутычак. Чорны ж глядзіць па-іншаму: маўляў, вось беларусы, і мне цікава, што адбывалася менавіта з імі на фоне сусветных катаклізмаў.

Читать полностью: https://news.tut.by/culture/689373.html

У дзень смерці пісьменнік пакінуў запіс у сваім дзённіку

У дзень смерці пісьменнік пакінуў запіс у сваім дзённіку. Працытуем яго цалкам.

— Бадай што ўжо месяц, як у «кватэры», дадзенай мне Саўнаркомам. Але ж якраз як тая камера ў турме, дзе я сядзеў у 1938 годзе. Можна сказаць, што я ўжо дайшоў да апошняй мяжы. Бруд, цемень — вокны глядзяць у чорны трохкутнік з высозных муроў. Пісаць няма як і жыць няма як. А тут жа, па адным карыдоры, рамантуюць кватэру Рыжыкаву. Там светла і добра. Там Рыжыкаву можна будзе круціць патэфон і гуляць у «пульку».

У нас няма ўласнага жыцця, мы ўсё аддаём дзяржаве. Мы аддалі дзяржаве свае душы і таленты, але мы не Рыжыкавы. Я жыву як апошняе пакідзішча. І не таму, што мне хто зла хоча, а таму, што ў нас не еўрапейская дзяржава, дзе інтэлектуальныя асаблівасці чалавека робяць яго жыццё арганізаваным. А ў нас азіятчына. Падхалімства, хабарніцтва, чыноўніцтва, паклёпніцтва — за апошнія гады паднялося на вялікую вышыню.

Колькі нашай інтэлігенцыі без дай прычыны гніе ў турмах і на высылцы! У мяне ўжо няма 70% здароўя. Я гіну і не магу выкарыстаць як бы трэба было свой талент. Сілы мае трацяцца і марнуюцца без карысці. Доўгія гады мяне мучыла ГПУ-НКВД. А цяпер замест таго, каб рабіць тое, што мне трэба рабіць, я палю ў печы, цягаю ваду, змываю гаўно ў прыбіральні, краду дровы, дастаю з дошчак цвікі, мыю сваю парваную і вываленую адзежу. Тут вайна не да канца вінавата. Тут многа ад хамства.

Апарат НКГБ і тысячы чыноўнікаў займаюць увесь горад — яны ўмеюць і любяць рваць адзін аднаго і ўсіх за горла, а я гэтага не ўмею рабіць, дык не магу нават дастаць хоць тоненькі праменьчык дзённага святла ў акно і мучуся ў пограбе.

Божа, напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?

Читать полностью: https://news.tut.by/culture/689373.html