February 1st, 2020

У Цяхціне спявалі здаўна, а напрыканцы 80-х утварыўся вялікі спеўны гурт

Гэтая складанка нарадзілася з пяшчоты да жанчын, якія і сёння жывуць у вёсцы Цяхцін, што ў Бялыніцкім раёне. Мы пазнаёміліся ў 2011 годзе. Тады, робячы запісы на просценькі дыктафон, я мала цяміла ў традыцыйным спеве, запісвала, бо раней такога не чула і разумела рэдкасць моманту. Мы правялі разам некалькі гадзін, было весела і ўтульна, бы ў кампаніі старых сяброў. Гэтыя людзі ўмеюць быць добрымі і шчырымі. Адчуваюць прыгожае і шануюць былое. Пераствараюць яго праўдзіва, дзеля радасці і нейкага агульнага парадку ў свеце.

У Цяхціне спявалі здаўна, а напрыканцы 80-х утварыўся вялікі спеўны гурт. Туды ўвайшлі жанчыны розных гадоў і прафесій, спявалі сваё, перанятае ад старэйшых сваякоў і аднавяскоўцаў. Сёння гурта няма. Але песні засталіся.

Асабліва хочацца расказаць пра Ефрасінню Максімаўну Буймістраву.

Маленькая жанчына, па-вулічнаму проста “Прося”, пражыла складанае жыццё: пасляваенная галеча, немагчымасць хадзіць у школу, бо “няма ў чым”, мары з’ехаць на цаліну. Потым было замужжа і чацвёра дзяцей. Ёй і сёння вельмі няпроста. Магчыма, спеў робіць гэтае быццё трошку больш радасным.

Ефрасіння Максімаўна спявае з дзяцінства, «што дзе чула – то і цягнула». За 9 год нашага знаёмства ад яе запісана больш за 150 песень: каляндарныя і сямейна-абрадавыя, бяседныя, рамансы, балады, прыпеўкі. Песні на любы выпадак жыцця і настрой.

У гэтай складанцы — тое, што падалося найбольш цікавым. Хацелася пазнаёміць слухачоў з рознымі жанрамі, напевамі і сюжэтамі адной вёскі. Тут знакамітая балада пра Цмока, рэдкі сюжэт лірніцкай песні пра святога Ляксея, цудоўныя ўзоры велічальных калядак, вясёлыя масленічныя «брахліўкі».

Фальклор

1. А гула пчолка гула / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
2. А ні кукуй, а зязюлячка, рана / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
3. Ай была ў мяне, а была ў мяне, ні маць – мачыха / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
4. Ай у заечкі а тры тропачкі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
5. Ай, белая бярозачка ваду замуціла / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
6. Асвяціў месіц і зямлю й ваду / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
7. Была ў бабкі курка-рабушка / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
8. Горкая рэдзька ў гародзе / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
9. Дайце вы, дзевычкі, помачы / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
10. Жыў сабе чалавек Ахміёну / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
11. Ішоў міленькі лужочкам, а я млода беражком / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
12. Купала на Йвана / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
13. Люлі, люлі, пашлі каты ў дулі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
14. Мамачка мая, баліць галава / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
15. Наварыў вірабей піва / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
16. Ня думай, Ганначка, ня думай / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
17. Ой жылі людзі німаверныя / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
18. Ой па вуліцы сівы конь бяжыць / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
19. Ой, Дунай, мой Дунай, Дунай ціхінькі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
20. Па саду галубок палятая / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
21. Пайшоў чарнец па ваду / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
22. Пашла каліда калядуючы / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
23. Пра спевы / проза, аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
24. Праду я, праду, спацячкі хачу / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
25. Разлілася вадзіца / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
26. Я, я ў цябе адна / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
27. Як была я молада, тады мяне муж любіў / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
28. Як паехаў Іван а на войну, на вайну / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
29. Як пайду я па ваду / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
30. Як табе, зорачка, як табе, зорачка / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён



https://ethno.by/audyioteka/1329757567?fbclid=IwAR2f52VGUBsjue0IBneIYJNkU_lmIlNav8zNHEqSWqv0vjDrO_mooOdT62s

Праду я, праду, спацячкі хачу



Праду я, праду, спацячкі хачу (бяседная)

Праду я, праду, спацячкі хачу,
Як пайду я ў каморачку,
Прыкладу я галовачку,
Ой, ці ні засну,
Ці ні задрамлю.
Свёкарка ідзець, журуя мяне:
Санлівая, драмлівая,
На работу лянівая,
А ўсё ж ына спіць, усё й ня выспіцца.
Праду я, праду, спацячкі хачу,
Як пайду я ў каморачку,
Прыкладу я галовачку,
Ой, ці ні засну,
Ці ні задрамлю.
Свякроўка ідзець, журуя мяне:
Санлівая, драмлівая,
На работу лянівая,
А ўсё ж ына спіць, усёй ня выспіцца.
Праду я, праду, спацячкі хачу,
Як пайду я ў каморачку,
Прыкладу я галовачку,
Ай, ці ні засну,
Ці ні задрамлю.
Мамачка ідзець, жалея мяне:
Дзіця маё, дарагое,
Вышла замуж маладое,
Дзеткі абнялі, спацькі ні далі.

Спявае: Буймістрава Ефрасіння Максімаўна (1937)
Запісалі: Марыя Варахоб, 5.12.2015

https://soundcloud.com/ethnoby/13-pradu-ya-pradu

Як была я молада, тады мяне муж любіў

Як была я молада, тады мяне муж любіў

Як была я молада, тады мяне муж любіў
Эй, удалая белая румяная

* Прыпеў «Эй, удалая белая румяная» паўтараецца пасля кожнага радка)

Як стала я старыцца, не стаў мяне муж любіць
Не стаў мяне муж любіць, стаў ён да другіх хадзіць
Стаў ён да другіх хадзіць, к сястрэ маёй меншэнькай
Любі сабе лепшаю сястру маю меньшаю
Сістра мая меньшая лічачкам бялейшая
Лічачкам бялейшая сама красівейшая

Спявае: Буймістрава Ефрасіння Максімаўна (1937)
Запісалі: Марыя Варахоб, 5.12.2015

https://soundcloud.com/ethnoby/20-yak-byla-ya-molada-tady-myane-muzh-lyub?in=ethnoby/sets/2019-ciachcin