igor1960 (igor1960) wrote,
igor1960
igor1960

Нам важна ваша бачанне праблем». Румас павiншаваў прадпрымальнiкаў на беларускай мове

Урад зрабіў акцэнт на наладжванні здаровага і бесперапыннага дзяржаўна-прыватнага дыялогу. Аб гэтым прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сказаў на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».



— Зараз назіраецца істотны рост беларускага прадпрымальніцтва з пункту гледжання не толькі колькасных, але і якасных паказчыкаў. Я ўпэўнены, што далейшае развіццё залежыць ад прадпрымальніцкага сектара больш, чым ад іншых. Каб стварыць адпаведныя ўмовы, мы гатовы прыкласці максімум намаганняў, — адзначыў ён. — Працягваючы зададзены кіраўніком дзяржавы курс на ўдасканаленне дзейнасці ў прадпрымальніцкай сферы, урад праводзіць работу па ліквідацыі залішніх адміністрацыйных бар’ераў, з якімі сутыкаецца бізнес-супольнасць.

Так, спрошчаны патрабаванні да атрымання ліцэнзіі, палепшаны ўмовы дзейнасці суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры.

— Тэхнапаркі атрымалі магчымасць праводзіць гнуткую арэндную палітыку ў дачыненні да рэзідэнтаў, а таксама ствараць фонды інавацыйнага развіцця, — сказаў Румас.

Прэм’ер-міністр Беларусі запрасiў прадпрымальнiкаў прыняць удзел у рабоце над развіццём сферы паслуг.

— Паскораны рух у гэтым напрамку і інтарэсы бізнеса будуць улічаны пры распрацоўцы праграмы развіцця сферы паслуг да 2025 года. Нам важна ваша бачанне праблем і ваш крытычны погляд. Мы прапануем у рамках дыялогу рухацца далей і разам рабіць дзелавы клімат у Рэспубліцы Беларусь адным з лепшых у свеце, — сказаў Румас i павіншаваў пераможцаў конкурсу з заслужанай узнагародай.

Читать полностью: https://news.tut.by/economics/662086.html
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments